Вакансія каардынатара/кі па нарошчванні патэнцыялу (Мінск-Вільнюс)

Вакансія каардынатара/кі па нарошчванні патэнцыялу ў Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава. Месца: Мінск, Беларусь/Вільнюс, Літва. Занятасць: няпоўная, 50%. Рэзюмэ з матывацыяй прымаюцца да 13 траўня 2019 на адрас [email protected].

Абавязкі:

  • Распрацоўка канцэпцыі, праграмы, пошук экспертаў_ак і арганізацыя трэнінгаў/семінараў па нарошчванню кампетэнцый;
  • Сумесная праца з праектнымі мэнэджэрамі_камі па нарошчванню кампетэнцый ў рамках вядзення праектнай працы;
  • Распрацоўка праграмы і рэалізацыя прафесійных трэнінгаў для супрацоўнікаў;
  • Распрацоўка крытэрыяў і методыкі правядзення аналітычных даследаванняў. Маніторынг такога даследавання і апрацоўка яго вынікаў;
  • Перыядычнае правядзенне апытання і выяўленне патрэбаў у сферы нарошчвання прафесійных кампетэнцый сярод арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі;
  • Фарміраванне новых ідэй і прапаноў для ўзмацнення развіцця і імплементацыі бягучых і новых стратэгічных рашэнняў арганізацыі;
  • Дапамога і кансультацыя супрацоўнікам і арганізацыям-партнёрам у пытаннях прыросту і развіцця прафесійных кампетэнцый і аптымізацыі працоўных працэсаў;
  • Удзел у распрацоўцы канцэпцый праектнага супрацоўніцтва і вызначэнне індыкатараў эфектыўнасці праектнай дзейнасці.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Вопыт працы не менш за 2 гады ў сферы працы з арганізацыйнай структурай і персаналам кампаніі, аптымізацыі працэсаў і стратэгіяванні, кіравання зменамі і ведамі ў арганізацыі;
  • Вольнае валоданне рускай і беларускай мовай; валоданне ангельскай мовай на высокім узроўні з магчымасцю размаўляць і пісаць вельмі пажадана;
  • Высока развітыя аналітычныя навыкі і навыкі арганізацыйнага планавання;
  • Эфектыўнае выкарыстанне прыкладанняў Microsoft Office, Word, PowerPoint і Excel;
  • Адкрытасць і гатоўнасць да навучання і пастаяннага ўдасканалення.

 

Крыніца: humanrightshouse.org