Вакансія каардынатара/кі па міжнароднай адвакацыі (Беларускі дом правоў чалавека)
чцв, 2019-06-13 15:10
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае каардынатара/ку па міжнароднай адвакацыі. Месца: Мінск, Беларусь/Вільнюс, Літва, занятасць: 50%. Дасылайце рэзюмэ і матывацыйны ліст на адрас: [email protected] да 21 чэрвеня 2019.
Каардынатар/ка па міжнароднай адвакацыі адказвае за развіццё і імплементацыю стратэгіі адвакацыі БДПЧ, ажыццяўляе сумесную працу і падтрымку партнёраў на нацыянальным і міжнародным узроўнях у супрацоўніцтве з Фондам Дамоў правоў чалавека, адказвае за распрацоўку новай стратэгіі міжнароднай адвакацыі БДПЧ, прасоўвае пазіцыі БДПЧ і партнёраў у галіне абароны правоў чалавека і іх імплементацыі на міжнародным узроўні.
Абавязкі:
- Праводзіць маніторынг змен у галіне правоў чалавека на нацыянальным узроўні сумесна з партнёрамі Дома, а таксама адсочваць змены курсу дзейнасці міжнародных арганізацый у сферы абароны правоў чалавека (Савет па правах чалавека, УВКПЧ, іншыя дагаворныя органы). Падрыхтоўваць адпаведныя перыядычныя агляды.
- Праводзіць міжнародную палітыку ў галіне правоў чалавека, калі гэта неабходна.
- Забяспечваць навучанне, падтрымку і дапамогу партнёрскім арганізацыям у іх рабоце і адносінах з міжнароднымі механізмамі і рэгіянальнымі арганізацыямі.
- Прадстаўляць БДПЧ на міжнародных сустрэчах высокага ўзроўню, стратэгічных сесіях, мерапрыемствах, трэнінгах ў галіне развіцця адвакацыі правоў чалавека.
- Сфармуляваць дакладныя і вымяральныя мэты адвакацыі і распрацаваць узгодненыя стратэгіі, планы і мерапрыемствы для іх дасягнення разам з Фондам Дамоў правоў чалавека і арганізацыямі-партнёрамі.
- Адказваць за дапамогу ў складанні, рэдагаванні, фарматаванні і прадстаўленні партнёрскіх паведамленняў розным міжнародным праваабарончым механізмам.
- Развіваць і падтрымліваць эфектыўныя партнёрскія адносіны з усімі зацікаўленымі бакамі на нацыянальным і міжнародным узроўні, уключаючы абмен інфармацыяй, каардынаванне і правядзенне кампаній, а таксама кансультаванне па пытаннях арганізацыі працэсу адвакацыі.
- Удзельнічаць у праектах Дома, у тым ліку, у напісанні заявак і падрыхтоўцы перыядычным справаздачнасці ў частцы, звязанай з міжнароднай адвакацыяй.
Патрабаванні да кандыдатак і кандыдатаў:
- Не менш 3 гадоў досведу ў сферы міжнароднай адвакацыі і ўзаемадзеяння з НДА і міжнароднымі арганізацыямі па абароне правоў чалавека.
- Развітыя аналітычныя і камунікацыйныя навыкі, досвед правядзення даследаванняў у галіне правоў чалавека.
- Веды ў галіне міжнароднага права, правоў чалавека, палітычных і гуманітарных навук.
- Здольнасць вызначаць, аналізаваць і выкарыстоўваць магчымасці для прасоўвання стандартаў у галіне абароны правоў чалавека на нацыянальным і міжнародных узроўнях.
- Здольнасць ствараць і падтрымліваць эфектыўныя адносіны ўзаемадзеяння з партнёрамі з ліку НДА і міжнародных арганізацый.
- Здольнасць працаваць у хутказменлівым, арыентаваным на камандную працу асяроддзі.
- Здольнасць працаваць у сціснутыя тэрміны.
- Выдатныя арганізацыйныя навыкі.
- Досвед працы з праектамі і распрацоўкай стратэгій.
- Вольнае валоданне рускай, беларускай і высокі ўзровень валодання англійскай мовай з магчымасцю размаўляць і пісаць.
- Магчымасць выязджаць у працоўныя камандзіроўкі.
Крыніца: humanrightshouse.org