Вакансія каардынатара па развіцці ў ПРААН Беларусь (Мінск)

Да 17 сакавіка 2017 г. офіс ПРААН у Беларусі шукае каардынатара па развіцці (Area-Based Development Coordinator) у праекце “Падтрымка развіцця на мясцовым узроўні”, які мае на мэце аказанне дапамогі ўраду, мясцовым уладам і недзяржаўным арганізацыям у паляпшэнні стандартаў эфектыўнага кіравання праз інклюзіўны ўдзел і ўзмацненне дыялогу паміж грамадствам, прадстаўнікамі бізнесу, грамадскімі арганізацыямі і насельніцтвам. Праект павінен развіць патэнцыял азначаных груп у фарміраванні мясцовых прыярытэтаў, імплементацыі і маніторынгу мясцовых ініцыятыў.

Агульная мэта праекта – развіццё патэнцыялу, партнёрстваў і ініцыятыў Рэспублікі Беларусь для сцыяльна-эканамічнага развіцця на мясовым узроўні.

Працягласць кантракта – 6 месяцаў з магчымасцю падаўжэння, зыходзячы з вынікаў працы і магчымасцей бюджэта.  Тып кантракту – сервісны, знешні. Месца працы: Офіс Еўропы і СНД у Мінску.
Патрбаванні да кандыдатаў (-так):

  • вышэйшая адукацыя ўзроўня магістратуры;
  • мінімум два гады досведу працы і кіравання праектамі або іх выкання;
  • досвед каардынацыі дзеянняў партнёраў, стэйкхолдэраў, досвед працы з грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі лічыцца перавагай;
  • веданне правілаў працы ПРААН з’яляецца перавагай.
  • выдатнае валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай і рускай мовамі, уключаючы магчымасць складаць, рэдагаваць і фіналізаваць дакументы.

Больш падрабязную інфармацыю шукайце, калі ласка, па гэтай спасылцы.

Крыніца: jobs.partneragencies.net