Вакансія каардынатара па пытаннях сацыяльнай інклюзіі ў ПРААН (Мінск)
Увага, Вакансія! Да поўначы па Нью-Йоркскім часе 10 студзеня 2017 г. Офіс ПРААН у Мінску (Беларусь) прымае заяўкі на пасаду каардынатара па сацыяльнай інклюзіі ў праекце па інклюзіўным мясцовым кіраванні.
У красавіку 2016 ПРААН і ўрад Беларусі запусіцлі трохгадовы праект “Мацуючы інклюзіўнае мясцовае кіраванне ў Рэспубліцы Беларусь", накіраваны на павышэнне эфектыўнасці сферы публічнага адміністравання, умацаванне патэнцыялу дзяржаўных служачых і стварэнне больш адпаведнага чаканням грамадзян сервісу.
Праект будзе займацца абнаўленнем сістэмы адбору, трэнінгу і ацэнкі эфектыўнасці працы дзяржаўных служачых на цэнтральным, рэгіянальным і раённым узроўнях, а таксама паляпшаць механізм удзелу грамадзян у планаванні, імплементацыі і маніторынгу публічнага сервісу.
У адказнасць каардынатара ці каардынатркі будуць уваходзіць:
1) планаванне і імплементацыя дзеянняў па праекце на мясцовым, рэгіянальным і рэспубліканскім узроўні, кантроль над імплементацыяй кампанента па сацыяльнай уключнасці (інклюзіі) у адпаведнасці з працэдурамі і патрабаваннямі ААН;
2) бюджэтаванне, планаванне і маніторынг імплементацыі каманента сацыяльнай інклюзіі каб забяспечыць вынікі ў адпаведнасці з праектнымі дакументамі і правіламі і працэдурамі праграмнага мануалу ПРААН;
3) каардынацыя правядзення даследавання становішча людзей з інваліднасцю ў Рэспубліцы Беларусь;
4) арганізавацыя і каардынаванне трэнінгаў для дзяржаўных служачых па тлумачэнні норм Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю і ролі дзяржаных служачых у яе імплементацыі;
5) каардынацыя дзеянняў праекта, якія маюць на мэце падвысіць узровень усведамлення і стымуляваць адказных асоб да належнага выканання правоў людзей з інваліднасцю і г.д.
6) падрыхтоўка справаздач па вsкананні камапнента сацыяльнай інклюзіі ў праекце ды многае іншае.
Больш падрабязна і па-ангельску можна пачытаць на сайце ПРААН.
Сярод неабходных кампетэнцый і якасцей патэнцыйных кандыдатаў і кандыдатак:
- веданне вобласці працы і наянасць тэхнічнай экспертызы: практычныя веды і разуменне нацыянальных стратэгій, накіраваных на людзей з інваліднасцю, веданне партнёраў (арганізацый, экспертаў) з прыкладамі лепшых практык у Беларусі;
- ініцыятыўнасць і схільнасць да самаразвіцця, здольнасць і гатоўнасць працаваць у складаных умовах і выконваць дэдлайны ў хутказменным асяроддзі, скіраванасць на вынік, здольнасць працаваць з дадзенымі і прыарэтызаваць выканнне задач;
- здольнасць да эфектыўнай камунікацыі з рознымі партнёрамі – урадам, НДА, здольнаць слухаць і чуць, працаваць у камандзе і дапамагаць каманднай дынаміцы;
Патрабаванні
• дыплом аб скончанай вышэйшай адукацыі ў галіне сацыялогіі, эканомікі, публічнага адміністравання ці адпаведных сфер;
• досвед працы (не меней за 3 гады) у адпаведнай тэматыцы;
• папярэдні досвед працы ў праектах міжнароднай тэхнічнай дапамогі;
• выдатны ўровень валодання рускай і ангельскай мовамі;
• досвед менеджменту праектаў па сацыяльнай інклюзіі будзе разглядацца як моцны бок кандыдатаў;
Больш падрабязна пра ўмовы падачы чытайце на сайце працадаўцаў.
Крыніца: jobs.partneragencies.net
Дэдлайн для падачы – 00:00 10 студзеня 2017 г. па Нью-Йоркскім часе