Вакансія: "ЕўраБеларусь" шукае праграмнага менеджэра
Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" у супрацоўніцтве з грамадскім аб'яднаннем "Цэнтр сацыяльных інавацый" ладзіць конкурс на пазіцыю менеджэра праграмнага кірунку "Культурная палітыка". У абавязкі менеджэра будуць ўваходзіць:
- праца з арганізацыямі, ініцыятывамі, прафесіяналамі і лідарамі ў сферы захавання спадчыны і культуры (маніторынг, аналіз дзейнасці, кансультаванне, камунікацыя і ўзгадненне сумесных дзеянняў),
- планаванне і арганізацыя публічных мерапрыемстваў, конкурсаў праектаў, даследчых і адукацыйных праграм дзеля прасоўвання інтарэсаў грамадзянскай супольнасці ў сферы культуры,
- камунікацыя і каардынацыя дзейнасці з арганізацыямі ў краінах Усходняга партнёрства (Беларусі, Украіне, Малдове, Грузіі, Арменіі, Азербайджане), прасоўванне агульных задач і прыярытэтаў,
- удзел у міжнародных сустрэчах і форумах.
На пряцягу 2-х гадоў асноўную частку абавязкаў праграмнага менеджэра будзе складаць дзейнасць па праекце "Узмацненне ролі і патэнцыялу грамадзянскай супольнасці ў стварэнні жыццёвага асяроддзя, спрыяльнага для захавання і развіцця культурнай спадчыны", які рэалізуецца ў Беларусі, Украіне, Арменіі і Малдове.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- знаёмства з мэтавымі і стратэгічнымі ўстаноўкамі дзейнасці кансорцыума "ЕўраБеларусь" і гатоўнасць працаваць згодна з гэтымі ўстаноўкамі,
- досвед працы ў сферы кіравання культурніцкімі праектамі, дасведчанасць у беларускім культурным полем,
- досвед дзейнасці ў галіне грамадзянскай супольнасці,
- камунікабельнасць, здольнасць працаваць у камандзе і ладзіць працу каманд,
- кіраўніцкія і адміністрацыйныя навыкі, здольнасці доўгатэрміновага планавання і самастойнай (аўтаномнай) дзейнасці,
- мабільнасць і гатоўнасць да камандзіровак,
- валоданне ангельскай, беларускай і рускай мовамі.
Кандыдаты мусяць даслаць CV і кароткі матывацыйны ліст на е-мэйл: [email protected]. Заяўкі на пазіцыю праграмнага менежэра прымаюцца па 15 траўня 2015 года.
Абраныя кандыдаты будуць запрошаны на інтэрв'ю пасля 20 траўня.
Паводле EuroBelarus.info.