Вакансія бухгалтара ў праекце "Спартовы рэгіён" (Беларусь)

"Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый" (Мінск) шукае бухгалтара для праекту "Спартовы рэгіён", які скіраваны на развіццё мясцовых супольнасцяў Мсціслаўскага раёна (Магілёўская вобласць, Беларусь) праз спорт - у межах праекта Праграмы развіцця ААН у Беларусі "Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні".

"Спартовы рэгіён" мае мэтай папулярызацыю фізічнай культуры і спорту і ўдасканаленне якасці арганізацыі спартовых мерапрыемстваў.

Умовы працы - частковая занятасць (чвэрць) з лютага па чэрвень 2016 года.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- вышэйшая адукацыя,

- досвед працы ў праектах міжнароднай тэхнічнай дапамогі Беларусі.

У абавязкі ўваходзяць:

  • планаванне і ажыццяўленне закупак, плацяжоў у адпаведнасці з бюджэтам;
  • падрыхтоўка фінансавых справаздач;
  • налічэнне заробку супрацоўнікам "Спартовага рэгіёна";
  • вядзенне "Бухгалтэрыі 1С".

Кандыдатам неабходна пазначыць кантакты асобы, якая можа даць рэкамендацыю, і даслаць рэзюмэ на е-мэйл: [email protected].

Дэдлайн - 18:00 па мінскім часе 31 студзеня 2016 года. Даведкі па тэл.: (017) 392 21 53.

 

Паводле OEEC.by.