Вакансія бухгалтара ў праекце па развіцці роварнага руху

Менскае роварнае таварыства (МРТ) шукае бухгалтара ў межах праекта "Развіццё гарадскога роварнага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь”. Праект рэалізуецца ў партнёрстве з установай “Цэнтр экалагічных рашэнняў” за падтрымкай Еўрапейскага Саюза. Тэрмін рэалізацыі праекта – 30 месяцаў. Рэзюмэ трэба дасылаць на адрас сеціўнай пошты 
[email protected] да 20 сакаівка 2017 г.  

Абавязкі

  • поўнае вядзенне бухгалтарскага і падатковага ўліку ў некамерцыйнай арганізацыі (грамадская сяброўская арганізацыя) – адзіны бухгалтар;
  • праца ў праекце Міжнароднай тэхнічнай дапамогі  (МТД), другі партнёр у праекце; выкананне патрабаванняў кантракта па гранце, падрыхтоўка прамежкавых і гадавых справаздач па МТД , вызваленне ад ПДК (падатка на дадатковы кошт);
  • дзейнасць арганізацыі (правядзенне і ўдзел у грамадскіх мерапрыемствах, перамовы з дзяржаўнымі органамі, падрыхтоўка прома-матэрыялаў, кансультаванне па пытаннях роварнага руху);
  • кадры: загады, штат, дамовы падрада, ФСАН, БГС, камандзіроўкі (замежныя і па Беларусі), разлік і выплата заробкаў, авансавыя справаздачы; 
  • транспартныя выдаткі;
  • правядзенне тэндэраў па закупах;
  • работа з банкам: правядзенне плацяжоў;
  • паступленне матэрыялаў, спісанне матэрыялаў;
  • частковае вядзенне дакументаабароту ў пары з асістэнтам-справаводцай;
  • праца ў 1С Бухгалтэрыі 7.7. Місофт

 

Патрабаванні
Досвед працы ў немкамерцыйнай арганізацыі, праца з МТД або гатоўнасць навучацца новай дзейнасці.
 

Асабістыя якасці
Адказнасць, уважлівасць, здольнасць хутка навучацца, аналітычны склад розуму, здольнасць да пошуку аптымальных рашэнняў, уменне працаваць з заканадаўствам, патрабавальнасць. Веданне ангельскай мовы вітаецца.

Умовы:

  • поўная занятасць;
  • штат каля 5 чалавек + дамовы падраду;
  • частку працы можна рабіць аддалена;
  • праца не ў офісным памяшканні, а ў доме з гародам – дом у прыватным сектары ў раёне Залатой горкі (10 хвілін ад станцыі метро “Плошча Якуба Коласа”;
  • прыязны калектыў, абхяднаны ідэяй зрабіць горад лепшым, развіваць роварны рух у Беларусі;
  • афіцыйнае працаўладкаванне;
  • ёсць вельмі спрактыкаваны галоўны бухгалтар у партнёрсткай арганізацыі, які дапаможа распачаць працу.

 

Крыніца: www.bike.org.by