Вакансія асістэнта/кі ў Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый

Асветніцкая ўстанова Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый запрашае ў каманду супрацоўніка або супрацоўніцу на вакансію «адміністрацыйны асістэнт». Магчымасці для асабістага і прафесійнага развіцця, знаёмства з новымі цікавымі арганізацыямі і праграмамі. Тэрмін кантракту 1 кастрычніка - 31 студзеня 2019 года (з магчымасцю падаўжэння), частковая занятасць (25 рабочых гадзін/тыдзень). Рэзюмэ прымаюцца да 24 верасня 2018.

Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый шукае чалавека, які/ая падзяляе каштоўнасці і гатовы/а стаць часткай каманды. Гэтая пасада для тых, кто адказна і ўважліва падыходзіць да выканання задач, любіць клапаціцца пра камфорт навакольных і атрымлівае задавальненне ад арганізацыі мерапрыемстваў.

Што ўваходзіць у абавязкі асістэнта/кі?

  • падрыхтоўка і арганізацыя мерапрыемстваў (арэнда памяшканняў, арганізацыя пражывання, харчавання і транспарту, забеспячэнне неабходнымі друкаванымі і канцылярскімі матэрыяламі);
  • камунікацыя з удзельнікамі і ўдзельніцамі праграм (падрыхтоўка анлайн анкет, лістоў, рассыланне запрашэнняў, тэлефонная і інтэрнэт камунікацыя, рэгістрацыя, вядзенне базы дадзеных);
  • дапамога ў адміністраванні сайта oeec.by і старонак у сацыяльных сетках.


«Мы запрашаем тых, хто зможа працаваць у офісе ў першай палове дня (г. Мінск), і прысутнічаць на публічных мерапрыемствах і трэнінгах, арганізаваных у Мінску і іншых рэгіёнах Беларусі. Мы чакаем, што частку працы вы зможаце рабіць выдалена на працягу дня і аператыўна рэагаваць на тэрміновыя заданні».

Крыніца: oeec.by