Вакансія асістэнта/адміністратара ОЕЭК (Мінск)
Асветніцкая ўстанова "Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый" запрашае ў каманду адміністратара/асістэнта.
У абавязкі спецыяліста ўваходзіць дапамога па:
- арганізацыі мерапрыемстваў (арэнда памяшканняў, арганізацыя пражывання і харчавання ўдзельнікаў праграм, транспартная лагістыка, забеспячэнне канцыялярскімі матэрыяламі і г.д.),
- арганізацыі камунікацыі з удзельнікамі мерапрыемстваў (падрыхтоўка анлайн-анкет, запрашэнні, камунікацыя ў сеціве і па тэлефоне, рэгістрацыя, напаўненне базы дадзеных аб удзельніках і г.д.).
Умовы працы:
- частковая занятасць - у першай палове дня,
- памер аплаты працы - па выніках сумоўя.
Кандыдаты мусяць даслаць рэзюмэ на е-мэйл: [email protected]. У лісце неабходна апісаць прычыны, па якіх Вы хочаце далучыцца да каманды "Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый" і распавесці пра Вашыя чаканні ад працы. Дэдлайн - 20 кастрычніка 2015 года.
Паводле OEEC.by.