Вакансія адміністратыўнага менеджэра ў Сакратарыяце Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства (Брусель)
Сакратарыят Форуму грамадзянскай супольнасці "Ўсходняга партнёрства" (Брусель, Бельгія) прапануе вакансію адміністратыўнага менеджэра (з плануемай занятасцю ў 80%). У абавязкі менеджэра ўваходзіць адміністратыўная падтрымка ў працэсах планавання і арганізацыі мерапрыемстваў, заключэння кантрактаў, забеспячэння абсталяваннем і рэсурсамі, працы з персаналам і інш. Працоўны час уключае: менеджмент мерапрыемстваў і праектаў (40% часу), закупкі і офіс-менеджмент (30%), кадравыя пытанні (10%).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- магістарская ступень па спецыяльнасцях "міжнародны менеджмент", "бізнес-адміністраванне", "міжнародныя адносіны" або ў сумежных дысцыплінах;
- мінімум 5 год працоўнага досведу на адміністрацыйнай пасадзе (уключаючы івэнт- і офіс-менеджмент) у галіне міжнародных адносін;
- разуменне еўрапейскага рэгулявання атрымання грантаў і рэсурсаў;
- веданне палітыкі Еўразвязу ў адносінах да краін "Усходняга партнёрства";
- выдатнае веданне ангельскай, вітаецца добрае валоданне рускай мовы;
- здольнасць да вызначэння прыярытэтаў пры выкананні шматзадачнай працы;
- навыкі развіцця ды імплементацыі новых праектаў, стратэгій, працэдур;
- навыкі карыстання абсталявання для падрыхтоўкі прэзентацый, табліц і г.д.
Кандыдаты мусяць даслаць матывацыйны ліст і рэзюмэ на электронную скрыню: [email protected] (з тэмай ліста "Administrative Manager"). Апошні дзень падачы заяўкі - 23 сакавіка 2016 года. Абраныя кандыдаты будуць запрошаны на сумоўе ў канцы сакавіка, якое пройдзе ў Бруселі альбо праз Skype. Падрабязнасці - тут.
Крыніца: EaP-CSF.eu.