Вакансія адміністратара адукацыйнай праграмы (Мінск)
чцв, 2015-08-06 15:45
Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў (Мінск) шукае адміністратара доўгатэрміновай адукацыйнай праграмы. Працоўная занятасць - ад 20 да 40 гадзін на тыдзень. Адукацыйная праграма ўключае серыю семінараў і публічных мерапрыемстваў. Пачатак праграмы - верасень 2015 года.
Адміністратар мае распаўсюджваць інфармацыю праз сацыяльныя сеткі, падтрымліваць кантакты з удзельнікамі праграмы і лектарамі, удзельнічаць у арганізацыі лекцый і выязных семінараў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- высокая матывацыя да працы ў грамадскім сектары,
- камунікабельнасць, навыкі працы ў камандзе,
- падрыхтаванасць да працы ў святочныя і выходныя дні,
- адказнасць, пунктуальнасць, уважллівасць.
Кандыдаты мусяць даслаць СV і матывацыйны ліст на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "Administrator").
Дэддайн - 20 жніўня 2015 года.
Паводле CDSI.by.