Вакансіі ў Праграме транспамежнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь

Кіраўніцтва Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва "Латвія-Літва-Беларусь", якая фінансуецца Еўразвязам, прапануе наступныя вакансіі ў сумесным тэхнічным сакратарыяце:

1. Менеджэр праектаў і па інфармацыі (неабходна валоданне літоўскай і ангельскай мовамі). Патрабаванні: універсітэцкая адукацыя ў галіне журналістыкі, камунікацыі і PR, публічнага адміністравання, бізнес-адміністравання альбо падобных сферах; мінімум 2 гады прафесійнага досведу і працы ў міжнародных праектах/праграмах і/альбо ў галіне журналістыкі і сувязей з грамадскасцю. Спіс працоўных абавязкаў можна паглядзець на тут. Падрабязнасці - тут.

2. Фінансавы менеджэр праектаў (патрабуецца валоданне беларускай, рускай і ангельскай мовамі). Патрабаванні: вышэйшая адукацыя ў сферы эканомікі, банкаўскай справы ці смежных галінах; мінімум 2 гады працоўнага досведу ў сферы праграмнага/праектнага менеджменту (вітаецца досвед супрацоўніцтва з іншымі праграмамі і праектамі); здольнасць працаваць у шматнацыянальнай камандзе, інш. Спіс працоўных абавязкаў можна спампаваць тут. Падрабязней - па спасылцы.

3. Менеджэр праектаў (неабходна валоданне літоўскай і ангельскай мовамі). Патрабаванні: універсітэцкая адукацыя ў галіне права, эканомікі, публічнага ці бізнес-адміністравання, да т.п.; мінімум 2 гады працоўнага досведу ў галіне праектнага/праграмнага менеджменту; здольнасць самастойна планаваць працу і арганізоўваць дзейнасць, інш. З працоўнымі абавязкамі можна азнаёміцца тут. Падрабязней пра вакансію - па спасылцы.

4. Менеджэр праектаў (патрабуецца валоданне беларускай, рускай і ангельскай мовамі). Патрабаванні: вышэйшая адукацыя ў галіне права, эканомікі, публічнага альбо бізнес-адміністравання, да т.п.; мінімум 2 гады прафесійнага досведу ў праектным/праграмным менеджменце; інш. Поўны спіс працоўных абавязкаў - тут. Падрабязней - па спасылцы.

Дэдлайн падачы рэзюмэ - 31 траўня 2016 года.

 

Паводле ENPI-cbc.eu, NGO.by