Вакансіі ментараў і ментарак у «Акадэмію першых [перазагрузка]»
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» шукае ментараў і ментарак для доўгатэрміновай працы з некамерцыйнымі моладзевымі арганізацыямі і ініцыятывамі Беларусі ў межах адукацыйнай праграмы «Акадэмія першых [перазагрузка]». Абавязкі ментараў і ментарак: ментарскае і коўчынгавае суправаджэнне 2 арганізацый/ініцыятыў цягам удзелу ў праграме (верасень 2018 – лістапад 2019), назначэнне і праверка хатніх заданняў, вядзенне прамежкавай справаздачы па прагрэсу курыруемых арганізацый/ініцыятыў. CV з апісаннем прафесійных кампетэнцый прымаюцца на [email protected] да 24 жніўня 2018.
Фінансавыя ўмовы: ментары і ментаркі атрымліваюць годны ганарар за выкананую працу. Пры неабходнасці пакрываюцца выдаткі на праезд да месца знаходжання курыруемых арганізацый/ініцыятыў.
Першая працоўная сустрэча для ментараў і ментарак адбудзецца 8 верасня 2018, сумесны арыентацыйны трэнінг з арганізацыямі і ініцыятывамі запланаваны на 29-30 верасня 2018.
Каго трэба ментарыць? Некамерцыйныя моладзевыя арганізацыі/ініцыятывы, зацікаўленыя ў павышэнні свайго патэнцыялу ў розных накірунках (праектны менеджмент, піяр і прасоўванне, унутраная камунікацыя, арганізацыйнае развіццё, прафесіяналізацыя чальцоў каманды, наладжванне партнёрскіх кантактаў і інш.).
Фармат праграмы: ад кожнай арганізацыі/ініцыятывы ў праграме прымаюць удзел 2 чалавекі, якія наведваюць групавыя навучальныя трэнінгі (рыхтуюцца знешнімі трэнерамі праграмы), сустракаюцца і атрымліваюць анлайн-кансультацыі ад сваіх ментараў альбо ментарак, выконваюць хатнія заданні, транслююць атрыманыя веды і абмяркоўваюць далейшыя дзеянні паміж чальцамі сваёй арганізацыі/ініцыятывы і напрыканцы праграмы дзеляцца гісторыямі поспеху ці цікавымі новымі ідэямі/праектамі!
Што чакаецца ад ментараў і ментарак:
- досвед індывідуальнага і арганізацыйнага ментарынга/коучынга
- выдатнае ўменне аналізаваць патрэбы і праблемы, падбіраць эфектыўныя метады іх вырашэння
- добрае веданне моладзевага сектара Беларусі
- вельмі вітаюцца трэнерскія і фасілітатарскія здольнасці
- пажадана пражыванне і знаходжанне ў Менску на перыяд праграмы
Крыніца: rada.fm