Вакансіі Глабальнага фонду для барацьбы са СНІД, сухотамі і малярыяй
пан, 2015-08-31 09:40
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя ладзіць конкурс на вакансіі ў аддзел кіравання грантамі Глабальнага фонда для барацьбы са СНІД, сухотамі і малярыяй. Конкурсны адбор кандыдатаў ажыццяўляецца на наступныя пасады:
- кіраўнік аддзела,
- кіраўнік аддзялення фінансаў і закупак,
- кіраўнік аддзялення па ВІЧ-інфекцыі,
- кіраўнік аддзялення па сухотах.
Веданне ангельскай мовы ёсць абавязковым. Кандыдаты мусяць даслаць рэзюмэ на ангельскай і рускай мовах, 2 рэкамендацыйныя лісты на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "Вакансія").
Апошні дзень падачы заявак - 4 верасня 2015 года. Больш падрабязная інфармацыя - тут.
Паводле NGO.by.