Ваканасія PR-cпецыяліста ў праекце Мінскага роварнага таварыства
Грамадская арганізацыя “Мінскае роварнае таварыства” набірае новых супрацоўнікаў для рэалізацыі праекта “Развіццё гарадскога роварнага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь” і шукае PR-cпецыяліста(-тку) для поўнай занятасці (40 гадзін на тыдзень) з уменнем пісаць разнапланавыя тэксты (прэс-рэлізы, рэклама, артыкулы, справадачы, пасты для сацыяльных сетак). З іншых патрабаванняў – выдатная пісьменнасць і ўважлівасць, навыкі рэдактараскай працы, вольнае валоданне беларускай, рускай і ангельскай мовамі, веданне прынцыпаў і тэхналогій PR, маркетынгу і рэкламы, таксама досвед арганізацыі PR-мерапрыемстваў.
З неабходных якасцей – уменне разумець патрэбы рознай мэтавай аўдыторыі (бізнес, дзяржава, грамадства), павага да “зялёных” каштоўнасцей – гатоўнасць ездзіць на ровары, збіраць смецце асобна, працаваць у нетыповыя працоўныя гадзіны.
Рэзюмэ трэба дасылаць на электронны адрас: [email protected] да 20 сакавіка 2017 г
Віаецца: валоданне графічнымі рэдактарамі, любоў да фатаграфіі, відэамантажу, валоданне прыёмамі аратарскага мастацтва і рыторыкі, абаяльнасць і прэзентабельны знешні выгляд, вялікая база сваіх асабістых сувязей і кантактаў у сацыяльный і камерцыйнай сферы. Больш падрабязна пра патрабаванні чытайце ў гэтым дакуменце (на рускай мове).
Крыніца: www.bike.org.by