V-ты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (Літва)

2-4 кастрычніка 2015 года ў Каўнасе (Літва) ладзіцца V-ты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Мерапрыемства пройдзе ва Ўніверсітэце Вітаўта Вялікага. У кангрэсе прымуць удзел каля 400 экспертаў-даследчыкаў з 20 краін, якія абмяркуюць пытанні сучаснай міжнароднай бяспекі, міграцыі, закрануць тэмы пратэстнай актыўнасці насельніцтва, мабільнасці ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе, эканамічнага і сацыяльнага развіцця, сучаснай культуры. У межах кангрэсу пройдуць дыскусіі па гісторыі Беларусі перыяду XIX-XX стст.

3-га кастрычніка 2015 года адбудзецца ўрачыстая цырымонія прысуджэння прэміяў за лепшыя навуковыя публікацыі ў наступных намінацыях: 

  • гісторыя,
  • гуманітарныя навукі,
  • сацыяльна-палітычныя навукі.

Таксама прадугледжана прэмія для замежных аўтараў за лепшую публікацыю на беларускую тэматыку.

Каб зарэгістравацца на V-ты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі у якасці госця, неабходна да 20 верасня 2015 года запоўніць анлайн-анкету. Арганізатары не аказваюць візавай падтрымкі.

Больш падрабязная інфармацыя пра мерапрыемства - тут.

 

Паводле ICBS.palityka.org.