USAID запрашае да рэалізацыі праекта па развіцці венчурнага фінансавання ў Беларусі
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) ладзіць конкурс на рэалізацыю ў Беларусі праекта па развіцці венчурнага фінансавання. Праект мае мэтай палягчэнне доступу беларускіх суб'ектаў да венчурнага фінансавання і развіццё нацыянальнага рынку венчурнага капіталу. Да ўдзелу запрашаюцца: амерыканскія прыватныя валанцёрскія арганізацыі (U.S. PVOs), рэгіянальныя неамерыканскія некамерцыйныя і камерцыйныя недзяржаўныя арганізацыі (NGOs).
Праект "Фасілітацыя доступу да венчурнага фінансавання ў Беларусі" мае на мэце пашырэнне доступу да венчурнага капіталу і - як вынік - павелічэнне колькасці стартапаў і пашырэнне ролі прыватнага сектару ў эканоміцы.
Сярод задачаў, якія мусіць вырашыць рэалізацыя праекту: спрыянне развіццю нацыянальнага заканадаўства ў галіне венчурнага фінансавання; даступнасць венчурнага капіталу; дапамога ў пабудове мясцовай супольнасці венчурных інвестараў і ўключэнні Беларусі ў міжнародную экасістэму венчурнага фінансавання; нарошчванне патэнцыялу для стварэння венчурных фондаў; узмацненне сувязяў паміж "запытам" і "прапановай" (паміж інвестарамі і "стартаперамі").
Агульны бюджэт праграмнага фінансавання складае 2,49 млн. даляраў ЗША.
Дэдлайн - 16:00 па кіеўскім часе 16 траўня 2016 года. Поўная інфармацыя пра конкурс - на гэтай старонцы.
Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на электронную скрыню: [email protected] (спадарыня Марына Арлова).
Паводле USAID Belarus.