USAID Belarus шукае праектнага менеджэра
пят, 2017-03-10 19:12
Агенцыя ЗША па міжнародным развіцці (USAID) шукае супрацоўніка/цу на пасаду «Менеджэр праектаў» у Мінску (Беларусь). Праектны менеджэр будзе кіраваць развіццём праектнай дзейнасці, якая фінансуецца USAID Belarus, уключаючы планаванне, бюджэтаванне, дакументацыю і ацэнку. Поўная працоўная занятасць (40 гадзін на тыдзень). Дэдлайн для падачы - 17 сакаівка 2017 г.
Асноўныя абавязкі:
- планаванне дзеянняў і кіраванне імі;
- выканаўчае кіраванне і ацэнка;
- дапамога (асістэнцтва) дырэктару Офіса ў развіцці агульнай праграмы дзейнасці (10% працоўнага часу);
- сектарны аналіз і ацэнка дзейнасці (10% працоўнага часу).
Патрабаванні да кандыдатаў (-так):
- скончаная вышэйшая адукацыю са спецыялізацыяй у галіне эканомікі, бізнесу і сацыяльных навук, перавагай будуць лічыцца дадатковыя навыкі і веды ў праектным менеджменце, камунікацыі, маніторынгу, ацэнцы.
- працоўны досвед: ад 4 да 6 гадоў у адміністраванні сацыяльных ці эканамічных праграм развіцця, пераважна ў прыватным сектары, які мае стасункі з міжнароднымі донарамі.
- добрае валоданне пісьмовай і размоўнай рускай і ангельскай моваў
Прафесійныя навыкі:
- прынцыпы планавання праграмы, праграмны мэнэджмент, фінансавы аналіз і бюджэтаванне, праграмны маніторынг, ацэнка;
- навыкі і здольнасці: моцныя пісьмовыя і вербальныя камунікацыйныя навыкі; выдатная самаарганізацыя і здольнасці прыярэтызаваць задачы; моцныя навыкі міжасабовай камунікацыі і ўменне працаваць у камандзе;
- магчымасць адаптавацца да мульцізадачнасці.
Каб падаць заяўку на вакансію, неабходна даслаць сваё актуальнае рэзюмэ, абавязковую аплікацыйную форму і матывацыйны ліст у Human Resources Unit па е-адрасе [email protected].
Апошні дзень падачы – 17 сакавіка 2017 г.
Крыніца: www.usaid.gov