Урад Чэхіі прапануе грант на навучанне для замежных студэнтаў

Урад Чэхіі заснаваў грант на навучанне для замежных студэнтаў бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры, якія жадаюць працягнуць навучанне ў адным з ВНУ Чэхіі. Грант выплачваецца на праграмы бакалаўрыяту (працягласцю да 4 гадоў), магістратуры (працягласцю ад 4 да 6 гадоў) і аспірантуры (працягласцю ад 3 да 4 гадоў).

Грант ўключае:

Грант пакрывае неабходныя выдаткі звязаныя з навучаннем і пражываннем у Чэхіі і таксама дае штомесячную стыпендыю памерам у 14,000 CZK (500 €) для тых, хто не мае ступень доктара навук і 15,000 CZK (€ 540) для ўладальнікаў ступені доктара навук.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак

У праграме могуць прымаць удзел замежныя студэнты бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры, якія жадаюць працягнуць навучанне ў адным з ВНУ Чэхіі.

Заяўку на атрыманне гранта можна падаць праз дыпламатычную місію Чэшскай Рэспубліцы (прадстаўніцтва дыпламатычнай місіі ў вашай краіне можна паглядзець тут). Кандыдат на атрыманне гранта павінен запоўніць бланк онлайн заяўкі да 30 верасня бягучага года.

Абмежаваную колькасць стыпендый прапануецца кандыдатам з краін, якія развіваюцца, якія падаюць свае заяўкі праз Нацыянальныя камісіі ЮНЕСКА (бланк заяўкі можна знайсці перайшоўшы па спасылцы, яго неабходна раздрукаваць).

Усе пытанні наконт дэдлайну падачы заявак і патрабаванням да кандыдатаў варта накіраваць у амбасады Чэхіі ў краіне кандыдата. Дэдлайн 30 верасня.

Падрабязнасці на сайце арганізатараў.

Крыніца: http://www.msmt.cz/