Упраўленне Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН: Праграма стажыровак для прадстаўнікоў меншасцей
Праграма стажыровак для прадстаўнікоў меншасцей існуе па ініцыятыве Ўпраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН з 2005 года. Мэта праграмы - падтрымка асоб, якія належаць да нацыянальных, этнічных, моўных і інш. меншасцей, дарамога ім атрымаць веды пра сістэму ААН і механізмы абароны правоў чалавека, дапамога арганізацыям і супольнасцям у прасоўванні сваіх правоў.
Стажоры праходзяць навучанне ў офісе Ўпраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН у Жэневе (Швейцарыя), якое ўключае лекцыі (пра механізмы ААН і г.д.), індывідуальныя і групавыя заняткі.
Удзельнікі праграмы атрымаюць уяўленне пра міжнародныя праваабарончыя дакументы і механізмы, што да пытанняў меншасцей, і будуць падрыхтаваныя да працы ў сваіх супольнасцях ці арганізацыях.
Праграма дае магчымасць знайсці партнёраў праз дыялог з актывістамі па ўсім свеце, наладзіць супрацоўніцтва з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый, адпаведнымі няўрадавымі арганізацыямі, штаб-кватэры якіх знаходзяцца ў Жэневе.
Тэрмін праграмы - з 7 па 26 лістапада 2016 года. Мовы праграмы - ангельская і руская.
Арганізатары аплочваюць авіяквіткі да Жэневы, медыцынскую страхоўку, пражыванне і выдаткоўваюць стыпендыю на паўсядзённыя выдаткі.
Дэдлайн - 22 траўня 2016 года. Падрабязная інфармацыя на ангельскай мове - тут. Каб спампаваць форму заяўкі на рускай мове, калі ласка, націсніце сюды.
1-я і 2-я часткі заяўкі мусяць быць запоўненымі і падпісанымі. Заяўка мае суправаджацца афіцыйным рэкамендацыйным лістом арганізацыі альбо супольнасці.
Заяўкі прымаюцца праз е-мэйл: [email protected] (з пазнакай "Application to the 2016 Minorities Fellowship Programme"), а таксама па факсу: + 41 22 917 90 08, ці пошце:
Application to the 2015 Minorities Fellowship Programme
Indigenous Peoples and Minorities Section
Office of the High Commissioner for Human Rights
UNOG-OHCHR
CH-1211 Geneva 10
Switzerland
Паводле OHCHR, Adukacyja.info.