Універсітэт Тарту: Зімовая школа Біясіла і семіётыка цела (Эстонія)

20-25 лютага 2017 года ў Кяэрыку (Эстонія) Універсітэт Тарту ладзіць зімовую школу "Біясіла і семіётыка цела".

Курс уключае лекцыі і інтэрактыўныя заняткі. Вітаюцца кандыдаты з базавымі ведамі ў галіне сацыяльнай тэорыі, навыкамі крытычнага аналізу і незалежнага мыслення.

Тэмы вывучэння і абмеркавання: палітыкаанатомія мастацтва пратэсту, сэксуальная дэмакратыя і новая халодная вайна, ультраправыя партыі ў Еўропе (сацыяльны кансерватызм, нацыяналізм, антымульцікультуралізм), нацыянальная ідэнтычнасць і біяпалітыка на былой савецкай прасторы, постсавецкая біяпалітыка (палітычныя практыкі і прылады), біяпалітыка і спорт.

Навучанне пройдзе на ангельскай мове. Лакацыя: спартовы цэнтр Універсітэта Тарту ў Кяэрыку. Пражыванне падчас заняткаў платнае.

Дэдлайн - 1 снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.

Паводле Edu-Active.com