Універсітэт Тамперэ (Фінляндыя) прапануе праграму стыпендый на 2017 г.

Да 13 студзеня 2017 г. можна падаць заяўку на атрыманне стыпендыі Універсітэта Тамперэ (University of Tampere),  Фінляндыя, для навучання ў магістратуры. Стыпендыя пакрывае аплату за навучанне, а таксама прапануе 7.000 еўра, каб пакрыць кошты пражывання і харчавання. Пачатак навучання – восень 2017 г. Стыпендыі прапануюцца міжнародным студэнтам для навучання на ангельскай мове ў розных праграмах універсітэта. Універсітэт Тамперэ – адна з самых буйных і найбольш папулярных навучальных устаноў у Фінляндыі, заснаваная ў 1925 г.

Хто можа падавацца?
Праграма разлічана на студэнтаў і студэнтак краін, што не ўваходзяць у ЕС, маюць ступень бакалаўра альбо эквівалент ступені бакалаўра ў вобласці праграмы, на якую падаюцца. Мова навучання – ангельская, таму неабходна праверыць на сайце ўніверсітэта, якія тэсты прызнаюцца.

Стыпендыя

Стыпендыяльная схема прапануе дзве катэгорыі выплат:
*      пакрываецца 100% ці 50% платы за навучанне па двухгадовай магістарскай праграме;.
*      пакрываецца 100% платы за навучанне і 7,000 еўра на год для двухгадовай магістарскай праграмы для студэнтаў з выдатнымі поспехамі.

Працэс падачы заяўкі
Заяўка на навучанне ва ўніверсітэце Тамперэ падаецца праз электронны партал. Форма заяўкі прадугледжвае наяўнасць матывацыйнага ліста і CV. Больш інфармацыі даступна па гэтай спасылцы:

Крыніца: www.uta.fi