Універсітэт Джорджтаўна: Зімняя школа па эканамічнай аналітыцы міграцыі (Доха, Катар)

Катарскі філіял Універсітэта Джорджтаўна ладзіць 4-ю зімовую школу па аналітыцы міграцыі і праектаванні палітыкі ў гэтай галіне. Навучанне пройдзе 3-7 студзеня 2017 года. Запрашаюцца кандыдаты з доктарскай ступенню ў галіне эканомікі (абарона доктарскай - з 2012 па 2016 гады) або тыя, кто працуе над доктарскай дысертацыяй у галіне эканомікі.

Мэта школы - навучыць удзельнікаў мадэляваць шляхі і наступствы міграцыі, прымяняць нетрадыцыйныя падыходы да вызначэння праблем у гэтай галіне, магчымасці ўзбагачэння міграцыйнай палітыкі новымі рашэннямі. Навучэнцы засяродзяцца на засваенні метадаў эканамічнага мадэлявання і папрацуюць над прымяненнем макраэканамічнай тэорыі.

Арганізатары пакрываюць выдаткі, звязаныя з авіапералётамі, пражываннем у гатэлі ў Досе, харчаваннем.

Кандыдаты мусяць прадставіць CV у pdf-фармаце з узорам артыкула або радзела доктарскай дысертацыі.

Дэдлайн - 15 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці - тут.

Паводле Edu-Active.com