Unicornference: канферэнцыя па фінансавай устойлівасці НКА
чцв, 2018-12-06 13:19
17 снежня ў Мінску пройдзе Unicornference для абмену лепшымі практыкамі па пошуку фінансавай устойлівасці некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў. Мерапрыемства для грамадзянскіх ініцыятываў, сацыяльных праектаў і НКА без падтрымкі донараў. Мерапрыемства бясплатнае, неабходна зарэгістравацца.
Гэта цалкам некамерцыйнае валанцёрскае мерапрыемства, зробленае заснавальніцамі некамерцыйных праектаў Юліяй Малькавай (заснавальніца праектаў ProWomen By, Botanika) і Настай Жаўрыдай (кіраўніца Цэнтра абароны жывёл «Анималекс»). Больш падрабязную інфармацыю аб спікерах і спікерках, а таксама праграму мерапрыемства можна знайсці тут.
Крыніца: unicorns.tilda.ws