UNESCO арганізуе конкурс праектаў жанчын-прадпрымальніц, занятых у творчай індустрыі (max сума гранта 100 000$)
UNESCO прымае заяўкі на фінансаванне праектаў жанчын-прадпрымальніц, занятых у творчай індустрыі. Максімальная сума гранта 100 000$ да 16 красавіка 2018 г. Дадзеная ініцыятыва UNESCO можа быць выкарыстана удзельнікамі і прыхільнікамі праграмы «Навучаючы горад для крэатыўнай эканомікі» для пашырэння супрацоўніцтва і ўкаранення на мясцовым узроўні новых тэхналагічных стартапаў ў галіне крэатыўнай индустырі.
Заяўкі прымаюцца ад дзяржаўных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў краін-удзельніц Канвенцыі, а таксама ад міжнародных грамадскіх аб'яднанняў. Праектныя прапановы на фінансаванне як за кошт сродкаў IFCD, так і ў рамках ініцыятывы "U40 Empowered", прымаюцца да 16 красавіка 2018 г. Заяўку можна падаць толькі ў адну крыніцу фінансавання.
Крыніца: en.unesco.org