UNEP: Конкурс эсэ на тэму барацьбы з незаконным гандлем дзікімі жывёламі

Праграма ААН па навакольным асяроддзі (UNEP) ладзіць міжнародны конкурс эсэ па тэме барацьбы з незаконным гандлем дзікімі жывёламі. Сёлета гэта тэма Сусветнага дня навакольнага асяроддзя, які адзначаецца 5-га чэрвеня. Конкурс эсэ (Eco-generation Environmental Essay Competition) арганізаваны пры падтрымцы Samsung Engineering. Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі і моладзь ва ўзросце ад 13-ці да 24-х гадоў.

Аўтары, якія раней не публікаваліся ў прафесійных медыя, мусяць даслаць эсэ памерам 600-1000 словаў на ангельскай мове.

Прызы конкурсу - планшэты Samsung і сертыфікаты. Дэдлайн - 30 чэрвеня 2016 года. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зарэгістравацца на гэтым сайце. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле IJnet.org.