UNAOC-EF: Летняя школа для моладзевых лідараў у Нью-Ёрку
Альянс цывілізацый ААН сумесна з міжнародным адукацыйным цэнтрам "EF Education First" запрашаюць моладзевых лідараў у летнюю школу "UNAOC-EF Summer School" у Нью-Ёрку.
У школу будуць адабраныя 75 кандыдатаў, якія на працягу тыдня прымуць удзел у семінарах, круглых сталах і дыскусіях, прысвечаных сусветным праблемам у сферы культуры і рэлігіі.
Летняя школа пройдзе ў гістарычным амерыканскім кампусе "EF" у Таррытаўне (штат Нью-Ёрк). Навучанне скіравана на развіццё лідарскіх якасцей. Удзельнікі школы наведаюць штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку (залу Генеральнай Асамблеі ААН, экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі ААН) і азнаёмяцца з метадамі вырашэння такіх праблем, як разбраенне, мір і бяспека.
Заяўкі прымаюцца да 9 сакавіка 2015. Падрабязная інфармацыя размешчана тут.
Паводле Unaocefsummerschool.org.