Удзел у саміце «Бізнес для міру" для маладых лідараў (Осла, Нарвегія)
Арганізацыя Young Sustainable Impact мае магчымасць аплаціць 5 лідарам з усяго свету ўдзел у саміце Бізнес для міру» 2018. Калі Вы ведаеце каго-небудзь, хто зрабіў пазітыўны ўклад у развіццё, рэкамендуйце яго/яе на гэтую магчымасць. Абраным удзельнікам будуць аплачаны такія выдаткі: авія-пералёт у Осла, пражыванне і харчаванне. Намінаваць кандыдата можна анлайн да 14 лютага 2018.
Саміт «Бізнес для міру» - штогадовае мерапрыемства, якое праводзіцца ў Осла, Нарвегія 15 - 16 мая. Арганізатары саміту прапануюць удзельнікам і ўдзельніцам наведаць цырымонію, канферэнцыю, таксама арганізатары жадаюць прасунуць міжнародны бізнес на больш высокі ўзровень - бізнес будзе прыносіць прыбытак не толькі кампаніям, але і грамадству ў цэлым.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- намінаваць можна маладых лідараў, якія ў дадзены момант праз сваё лідарства маюць уплыў;
- павінны мець жаданне наведаць саміт;
- узрост кандыдатаў: 18 - 26 гадоў;
- неабходна ведаць ангельскую мову.
Крыніца: businessforpeace.no