Удзел моладзі ў грамадстве: сімпозіум у Францыі
Еўрапейская камісія разам з Саветам Еўропы адкрываюць прыём заявак на cімпозіум “Будучыня палітычнага ўдзелу моладзі: пытанні, выклікі і магчымасці”. Cімпозіум адбудзецца 18-20 верасня 2019 года ў Страсбурге (Францыя). Арганізатары пакрываюць транспратныя выдаткі, даюць жыллё і харчаванне. Дэдлайн падачы заяўкі – 22 красавіка 2019 года.
Cімпозіум дае магчымасць для абмена досведам і ведамі ў сферы палітычнай актыўнасці моладзі. Галоўная мэта – натхніць і надаць сіл для далейшых дзеянняў.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- добры ўзровень англіскай мовы (працоўная);
- магчымасць знаходзіцца на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу;
- сувязь з палітычнай альбо грамадзянскай арганізацыяй.
Таксама чакаюць маладых палітычных актывістаў/к, інфлюэнсараў і людзей, актыўных у медыя, маладых мастакоў/чак, якія выкарыстоўваюць узаемадзеянне з грамадствам у сваёй дзейнасці, выкладчыкаў/ц, людзей, што працуюць у сферы моладзевай адукацыі, асобаў, дзейных у палітыцы, даследвальнікаў/ц.
Крыніца: edu-active.com