У ТiES запускаюць новы праект: штотыднёвыя трэніроўкі soft skills
чцв, 2017-07-20 08:05
18 ліпеня 2017 г. ў ТiES запусціўся новы праект: штотыднёвыя трэніроўкі soft skills. SOFT SKILLS GYM - гэта рэгулярныя трэніроўкі для падтрымання сваіх "мяккіх навыкаў". Тэорыя не плануецца - будуць толькі практыкаванні.
Праходзіць усе будзе ў фармаце «пясочніцы» (бяспечнае асяроддзе, дзе удзельнік ці удзельніца спрабуе і вучыцца ўжываць свае веды на практыцы, каб умець выкарыстоўваць іх у працы і паўсядзённым жыцці).
Навошта
- прапампаваць навыкі «тут і цяпер», не адкладваючы на потым;
- практыка ў «пясочніцы», каб больш упэўнена прымяняць навыкі ў паўсядзённым жыцці і працы;
- адсочваць свой прагрэс і поспехі іншых;
- атрымаць зваротную сувязь і падтрымку для развіцця;
- падсілкавацца энергіяй і прыдбаць матывацыю ад зносін з класнымі людзьмі.
Для каго
- студэнты,
- маладыя спецыялісты,
- прадпрымальнікі,
- праектныя менеджэры,
- ўсе неабыякавыя да асобаснага росту і імкненню да поспеху.
Першае наведванне = 50% ад кошту, а для студэнтаў дзённай формы адмысловыя кошты http://bit.ly/2smOiT0
Месца: г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4 (IMAGURU).
Засталіся пытанні?
Тэлефануй нам або пішы:
+375 29 850-67-37
Крыніца: ties.by