У Полацку пройдзе Еўрапейскі Тыдзень мабільнасці 2016
З 16-га па 22-га верасня ў Полацку пройдзе Еўрапейскі тыдзень мабільнасці 2016. З гэтай нагоды ў горадзе
Сёлета Еўрапейскі тыдзень мабільнасці пройдзе ў многіх краінах свету пад дэвізам "Разумная мабільнасць. Моцная эканоміка". Праграма мерапрыемстваў у Полацку ўключае экскурсіі па гістарычных месцах, гульню-квэст для раварыстаў, буккросінг, майстар-класы для школьнікаў, заняткі па фітнэсе, гарадскі пікнік, лекцыі пра вандроўкі і шмат іншых цікавостак. З нагоды Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў Полацку 17-га верасня будзе адкрыта першая роварная сцежка.
22 верасня ў межах Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў Полацку пройдзе Дзень без аўтамабіля. Самыя "мабільныя" полацкія школа і прадпрыемства атрымаюць у якасці падарункаў паркоўку для ровараў.
Падрабязная праграма мерапрыемстваў у Полацку - па спасылцы.
Спіс беларускіх удзельнікаў Еўрапейскага Тыдня мабільнасці 2016 можна знайсці тут. Поўная інфармацыя пра падзею - па гэтай спасылцы.