У Міжнароднай грамадскай арганізацыі “SOS-Дзіцячыя вескі Беларусь” адкрыты вакансіі: спецыялiст па фандрайзінгу і Кіраўнік аддзелу падтрымкі сям’і і дзяцей

У Міжнароднай грамадскай арганізацыі “SOS-Дзіцячыя вескі Беларусь” адкрыты дзве вакансіі. Патрабуецца спецыялiст па фандрайзінгу (Face2Face кампанія) і кіраўнік аддзелу падтрымкі сям’і і дзяцей (SOS-Дзіцячая веска Бараўляны). Рэзюмэ трэба напрауляць на адрас: [email protected].

Спецыялiст па фандрайзінгу (Face2Face кампанія) – актыўны маркетолаг, які з легкасцю будзе камунікаваць са спонсарамі, што ахвяруюць грошы на патрэбы дзяцей-сірот, прытулкаў для жанчын з дзецьмі, крызісных цэнтраў. Таксама патрэбныя навыкі макетынга (капірайцінг, арганізацыя кампаній па збору грошай і аналітыка базы дадзеных) і валоданне ангельскай мовай. Падрабязней тут.

Кіраўнік аддзелу падтрымкі сям’і і дзяцей (SOS-Дзіцячая веска Бараўляны)  - дасведчаны кіраўнік з вышейшай псіхалагічнай адукацыяй, які мае досвед працы з катэгорыяй дзяцей-сірот, сем’ямі у крызісных сітуацыях.  Падрабязней тут.

Крыніца:sos-villages.by