У Мінску пройдзе Кастрычніцкі кірмаш з удзелам выпускнікоў універсітэтаў і міжнародных праграм
21 кастрычніка 2016 года ў Мінскім адукацыйным цэнтры імя Ёханеса Раў пройдзе "Кастрычніцкі кірмаш".
На мерапрыемства запрашаюцца выпускнікі небеларускіх універсітэтаў і ўдзельнікі міжнародных праграм. На "Кастрычніцкім кірмашы" можна будзе набыць новыя кантакты: пазнаёміцца з прадстаўнікамі беларускіх дзяржаўных інстытутаў, беларускімі дыпламатамі, бізнесоўцамі. На мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый і СМІ.
Маладыя спецыялісты змогуць прэзентаваць сябе і паўдзельнічаць у дыскусіях.
Па заканчэнні мерапрыемства запланаваны фуршэт.
Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў ідзе па 14 кастрычніка 2016 года.
Даведкі па тэл.: (029) 609 20 52, (029) 620 34 87, (029) 536 34 74, праз е-мэйл: [email protected].
Арганізатар "Кастрычніцкага кірмашу" - агенцтва "Тваё заўтра".
Старонка мерапрыемства на Фэйсбуку.
Крыніца: Yoto.by