У Гомелі пройдзе семінар па тэме рэгістрацыі і фінансавання НКА
15 кастрычніка 2016 года ў Гомелі пройдзе семінар "Рэгістрацыя і фінансаванне некамерцыйных арганізацый: прававое рэгуляванне", які арганізуюць Цэнтр прававой інфармацыі Lawtrend і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый.
Запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыў і НКА Гомеля і Гомельскага рэгіёна. Тэмы семінару: 1) прававыя формы НКА ў Беларусі, іх прававы статус, асаблівасці і працэс рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў, фондаў, устаноў. інш.; 2) фінансаванне НКА (фундатарства, ахвяраванні грамадзян, замежнае фінансаванне, да т.п.).
Удзельнікі мерапрыемства змогуць атрымаць індывідуальныя кансультацыі і парады ў пытаннях рэгістрацыі НКА.
Анлайн-рэгістрацыя на семінар ажыццяўляецца да 12:00 па мінскім часе 13 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці тут.
Паводле Lawtrend.org