У Гомелі пройдзе Дзень Эксперта
16 снежня ў Гомелі пройдзе Дзень Эксперта. Да ўдзелу запрашаюцца стартапы, прадпрымальнікі і бізнесмены, спецыялісты ў розных галінах. На Дні Эксперта ўдзельнікаў і ўдзельніц чакаюць прэзентацыі, кансультацыі з экспертамі-прадпрымальнікамі, майстар-класы і шмат нетворкінга. Мерапрыемства пройдзе ў УА "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі», пр. Кастрычніка, д. 50 з 17:00 да 21:30. Удзел бясплатны. Падрабязнасці і папярэдняя абавязковая рэгістрацыя па спасылцы.
Экспертамі выступяць:
- Вадзім Цітоў - СЕО інфармацыйнага партала па нерухомасці «Новабудоўлі Беларусі»
- Сяргей Альшэўскі - намеснік Старшыні ГА «Цэнтр моладзевых інавацый», эксперт у галіне G2B і GR.
- Кірыл Валошын - прадпрымальнік, інвестар, сузаснавальнік tut.by, hoster.by, Café Netto і інш. кампаній.
Усе заняткі Стартап-школы Гомель праводзяцца Цэнтрам бізнэс-адукацыі Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі ў партнёрстве з грамадскім аб'яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу», у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі », які рэалізуецца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
Крыніца: gomel.start.by