У ЦЭХ адбудзецца прэзентацыя Еўрапейскага коледжа Liberal Arts ў Беларусі

29 жніўня (аўторак), 19:00 у ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16) Еўрапейскі коледж Liberal Arts ў Беларусі (ECLAB) запрашае абітурыентаў і абітурыентак на прэзентацыю праекта. Каманда праекта падрабязней распавядзе пра ECLAB, спецыфіку навучання па мадэлі Liberal Arts, паступленне, а таксама пра тое, што новага чакае студэнтаў і студэнтак у наступным навучальным годзе. Дэдлайн падачы заявак на навучанне - 10 верасня 2017 года.

Акрамя гэтага, выпускнікі і выпускніцы ECLAB прадставяць трэці нумар штогадовага часопіса «Е.NOTE», куды ўвайшлі лепшыя эсэ і праекты выпускнікоў коледжа. Можна будзе задаць усе пытанні, якія цікавяць, камандзе праекта. На сустрэчы будуць прысутнічаць Аляксандр Адамянц - кіраўнік праекта, Вольга Шпарага - кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка », Аляксей Братачкін - кіраўнік канцэнтрацыі «Публічная гісторыя», Вольга Раманава - кіраўніца канцэнтрацыі «Масавая культура і медыя», Аксана Жгіроўская і Валянціна Мароз - сукіраўніцы канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр», а таксама выкладчыкі і выпускнікі коледжа.

 

 

Еўрапейскі коледж Liberal Arts ў Беларусі (ECLAB) - першая ў нашай краіне праграма нефармальнай адукацыі па мадэлі Liberal Arts. ECLAB - гэта не проста «яшчэ-адна- вучэбная-праграма», але прынцыпова іншы падыход да адукацыі, які ставіць сваёй мэтай спрыяць развіццю крэатыўнай самарэалізацыі.

Крыніца: www.facebook.com