У Беларусі з'явілася першая народная стыпендыя для студэнтаў

У Беларусі абвешчаны прыём заявак на суісканне першай незалежнай грамадскай стыпендыі для студэнтаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Стыпендыю імя Аркадзя Смоліча можа атрымаць любы студэнт/студэнтка за выбітную грамадскую, культурную і сацыяльную дзейнасць у галіне развіцця грамадзянскай супольнасці Беларусі. Памер стыпендыі складае 1 млн. BYR на месяц. Стыпендыя выдаецца тэрмінам на 1 год. Агульны пачатковы стыпендыяльны фонд складае 12 млн. BYR.

Стыпендыя створана, каб заахвоціць беларускае студэнцтва да актыўнай грамадскай, культурніцкай і сацыяльнай дзейнасці праз салідарнасць і фінансавую падтрымку іх пачынанням. Стварэнне стыпендыі мае стымуляваць "унутраны" фандрайзінг для падтрымкі грамадска значных ініцыятываў сярод грамадзянскай супольнасці, бізнэсу і шэраговых грамадзянаў Беларусі.

Каб падаць заяўку на атрыманне стыпендыі, запоўніце анлайн-анкету. Дэдлайн - 17 снежня 2015 года.

 

Паводле Generation.by.