У Беларусі пройдзе Тыдзень даступнасці 2016
З 28-га красавіка па 6-га траўня ў Беларусі пройдзе Тыдзень даступнасці 2016. Мерапрыемства скіравана на прасоўванне пытанняў роўнасці правоў і магчымасцяў для людзей з інваліднасцю ў беларускім грамадстве і даступнасці для іх транспарту, сферы паслуг, месцаў працы і г.д.
Мерапрыемства ладзіць Офіс па правах людзей з інваліднасцю (Мінск), яно прысвечана тэме парушэння любых бар'ераў, якія перашкаджаюць людзям з інваліднасцю жыць паўнавартасным жыццём. У межах Тыдня пройдуць дыскусіі, сустрэчы з экспертамі, кінапаказы, выставы і лекцыі ў Мінску, Брэсце, Гомелі, Гродна, Бабруйску, Наваполацку, Полацку, Валожыне.
Арганізатары прэзентуюць "Нулявую справаздачу пра стан правоў людзей з інваліднасцю" у Беларусі, а таксама дапаможнік па адмысловым універсальным дызайне.
6-га траўня пройдзе Форум даступнасці 2016, удзельнікі якога прэзентуюць лепшыя праекты, скіраваных на вырашэння праблемаў даступнага і зручанага асяроддзя для людзей з інваліднасцю.
На працягу Тыдня даступнасці 2016 можна атрымаць бясплатныя кансультацыі адвакатаў па пытаннях вырашэння праблемаў, звязаных з правамі людзей з інваліднасцю.
Паводле DisRight.org.