У Беларусь і Еўропу - без візы! Набор валанцёраў у Брэсце
чцв, 2015-03-12 13:35
Кампанія "У Беларусь і Еўропу - без візы!" ладзіць у Брэсце набор у "Школу валанцёраў". Запрашаюцца маладыя людзі. Удзельнікаў адукацыйнага праекта чакае аднадзённы трэнінг "Дабро з жаданнем, альбо Асновы валанцёрскай працы".
Паспяховыя навучэнцы прымуць удзел у "Кірмашы валанцёраў", дзе азнаёмяцца з грамадскімі арганізацыямі свайго горада і рэгіёну, атрымаюць магчымасць далучыцца да кампаніі "У Беларусь і Еўропу - без візы!" ці іншай арганізацыі.
15 найбольш актыўных выпускнікоў наведаюць з адукацыйнай паездкай Люблін (Польшча).
Кандыдаты мусяць да 23:59 16 сакавіка 2015 года запоўніць анлайн-анкету.
Паводле NoVisa.by.