У Беларусь і Еўропу - без візы! Конкурс мінівідэа
пан, 2016-06-06 20:47
Грамадская кампанія "У Беларусь і Еўропу - без візы!" ладзіць конкурс відэа. Каб удзельнічаць у конкурсе, неабходна даслаць відэа працягам 10-20 секунд у якім ёсць адказ на пытанне: "У якую краіну Вы хацелі б паехаць, калі б не было віз, і чаму?" Кожны ўдзельнік конкурсу атрымае заахвочвальны прыз! Пяць пераможцаў конкурсу будуць узнагароджаны спецыяльнымі прызамі - партатыўнымі акамулятарамі Power Bank для зарадкі смартфонаў/планшэтаў.
Аўтары відэа мусяць размясціць кліп у Сеціве і даслаць вэб-лінк на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "Відэа для конкурсу").
Дэдлайн - 28 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле NoVisa.by.