У 2017 г. у Гомелі будзе працаваць стартап-школа

З лютага па кастрычнік 2017 г. у Гомелі будзе працаваць стартап-школа для развіцця малога бізнесу.
Стартап-школа – гэта новы некамярцыйны праект, які дапамагае ў запуску і развіцці бізнесу ўсім жыхарам Гомеля і гомельскага рэгіёну. Базавы прынцып стартап-школы — бізнесу можа навучыць толькі прадпрымальнік. Таму экспертамі школы будуць людзі, якія на ўласных памылках і поспехах навучыліся запускаць бізнес і кіраваць ім.

Арганізуе працу Цэнтр бізнес-адукацыі Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі.

Зарэгістравацца можна на сайце start.by

8 лютага 2017 г. з 18:00 – 21:00 пройдзе першае стартап-мерапрыемства. У праграме – сустрэча з прадпрымальнікамі і трэнінг, а таксама прэзентацыя ідэй удзельнікаў на 1-2 хвіліны для абмеркавання экспертамі. Адрас: г. Гомель, праспект Кастрычніка 50, малая актавая зала, 2 паверх.
Усе заняткі Стартап-школы Гомель праводзяцца Цэнтрам бізнес-адукацыі Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі ў партнёрстве з гармадскім аб’яднаннем “Таварыства спрыянню інфармацыйнаму бізнесу” ў межах праекта “Ставарэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі і развіцця стартапаў і малога бізенсу ў рэгіёне, што рэалізуецца за падтрымкай Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці USAID.

Заняткі будуць праходзіць з лютага па кастрычнік 2017 г.
Крыніца: cbo.i-bteu.by