Тыдзень студэнта (Мінск)
10-17 лістапада 2016 года ў Мінску пройдзе Тыдзень студэнта - фестываль, арганізаваны да Міжнароднага дня студэнта (17 лістапада).
На Тыдні студэнта можна падвучыцца майстэрству прамоў, паўдзельнічаць у larp-гульні, даведацца пра працэсы інтэрнацыяналізацыі вышэйшай школы і акадэмічную мабільнасць.
Расклад мерапрыемстваў:
12 лістапада - лекцыя "Балонскі працэс для Беларусі", Уладзімер Дунаеў. Пачатак а 16-й. Лакацыя: Моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта".
13 лістапада - "Асновы публічнай прамовы для студэнтаў". Пачатак - а 14-й. Лакацыя будзе паведамлена абраным удзельнікам.
13 лістапада - лекцыя "Як студэнты змянілі свет?", Яўген Міхасюк. Пачатак а 18-й. Лакацыя: ЦЭХ.
15 лістапада - лекцыя "Даступнасць вышэйшай адукацыі для людзей з інваліднасцю", Сяргей Драздоўскі. Пачатак а 18-й. Лакацыя: заля Global, Бізнес-клуб Imaguru.
16 лістапада - LARP-гульня "Ільготы для студэнтаў". Пачатак а 16-й. Лакацыя: Моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта".
16 лістапада - лекцыя "Акадэмічная мабільнасць і інтэрнацыяналізацыя вышэйшай школы", Валянцін Церашковіч. Пачатак - а 18-й. Лакацыя: Моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта".
Фестываль ладзяць Студэнцкая Рада, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў, Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання, Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў, Маладыя сацыял-дэмакраты - Маладая грамада, Грамадзянскі форум, інш.
Крыніца: StudentsWeek.info