Тыдзень Роўнасці для Розных ад Human Constanta

З 9 па 16 лістапада Human Constanta запрашае на Тыдзень асветніцкіх дзеянняў «Розныя-Роўныя». У розных гарадах Беларусі праваабаронцы Human Constanta разам з партнёрскімі арганізацыямі правядуць шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, якія маюць мэтай папулярызацыю ідэй недыскрымінацыі, павагі і роўнасці. Уваход на мерапрыемствы Тыдня асветніцкіх дзеянняў “Розныя-Роўныя” вольны, глядзіце падрабязную праграму.

Падчас мерапрыемстваў Тыдня наведвальнікі/цы даведаюцца пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца розныя групы беларусаў/к, змогуць ацаніць масштабы няроўнасці і даведацца пра шляхі вырашэння існуючых праблем.

Тыдзень асветніцкіх дзеянняў “Розныя-Роўныя” ўключае кінапрагляды і дыскусіі ў Бабруйску, Мінску, Магіёве, Гомелі і Брэсце, Жывую Бібліятэку ў Віцебску, сацыяльную гульню “Іншы погляд” у Брэсце і футбольнае свята “Гуляюць усе!” ў Мінску.

Крыніца: facebook.com