Тыдзень нулявой дыскрымінацыі з 1 па 8 сакавіка
1 сакавіка свет адзначаецца Zero Discrimination Day, альбо Дзень нулявой дыскрымінацыі, — штогадовы дзень, які ініцыяваны ААН і накіраваны на павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы. Цэлы тыдзень у “Жывая Бібліятэка” з 1 па 8 сакавіка будуць праходзіць розныя мерапрыемствы ў партнёрстве з ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць» і беларускімі арганізацыямі, для якіх недыскрымінацыя з’яўляецца важнай каштоўнасцю і накірункам працы.
Першае мерапрыемства менавіта ад нашага Цэнтра - “Жывая Бібліятэка” online. Фармат Жывой Бібліятэкі дае магчымасць наўпрост пагутарыць з людзьмі (Кнігамі), чый жыццёвыя каштоўнасці і зацікаўленні істотна адрозніваюцца да агульнапрынятых.
- Калі: 2 сакавіка (аўторак), 18:30 – 21:00
- Дзе: Zoom
- Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая па спасылцы. Канец рэгістрацыі — 1 сакавіка ў 23:59.
3 сакавіка Цэнтр “Жывая Бібліятэка” запрашае прыняць удзел у сацыяльнай гульні “Іншы погляд”. Сэнс гульні вельмі просты: кожны ўдзельнік/удзельніца атрымлівае пэўную сацыяльную ролю, а потым павінен/павінна згодна з ёй прымаць рашэнні ці адказваць на пытанні мадэратараў ужо з улікам “новай” ролі.
- Калі: 3 сакавіка (серада), 18:30-21:00
- Месца: паведамім пасля рэгістрацыі
- Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая па спасылцы. Канец рэгістрацыі — 2 сакавіка а 23:59.
6-8 сакавіка Форум-тэатр, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Форум спектакль - гэта адкрытая пастаноўка, у якой могуць удзельнічаць гледачы_кі і дзе акцёры_кі могуць узаемадзейнічаць з заляй. Майстэрня будзе працаваць з 11:00 да 18:00. 3 дні ўдзелу ў Майстэрні патрэбныя для падрыхтоўкі пастаноўкі. Рэзультатам Майстэрні стане форум-спектакль 8 сакавіка.
- Зарэгістравацца на Майстэрню Форум-тэатра або на прагляд спектакля можна па спасылцы.
- Дэдлайн рэгістрацыі на Майстэрню: 4 сакавіка(ўключна).
- Дэдлайн рэгістрацыі на прагляд: 7 сакавіка(ўключна).
- Колькасць месцаў абмежаваная!
Крыніца: humanlibrary.by