Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы (Мінск)

Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы (першапачаткова Тыдзень бібліятэк краін Паўночнай Еўропы) ужо больш за 20 гадоў з'яўляецца культурным праектам, накіраваным на распаўсюджванне любові да чытання, літаратуры і скандынаўскай традыцыі апавядання, якая не ведае межаў.

Падчас Тыдня, 11-17 лістапада 2019 года, пройдуць чытанні, выставы, дыскусіі і іншыя культурныя мерапрыемствы ў тысячах бібліятэк, школ і на іншых пляцоўках ва ўсіх краінах Паўночнай Еўропы і суседніх рэгіёнах. Калі ў нашых краінах настае самы змрочны час, мы запальваем свечку і чытаем кнігу.

Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы складаецца з дзвюх частак:

  • Ранішнія чытанні - чытанні для дзяцей і падлеткаў (праходзяць раніцай а 9 гадзіне).
  • Вячэрнія чытанні - чытанні для дарослых (праходзяць увечары а 19 гадзіне).
  • Установа, дзе праходзяць чытанні, можа абраць іншы час, калі прапанаваны час не падыходзіць.

 

Крыніца: nordisklitteratur.org