Тыдзень даступнасці ў Беларусі

Офіс па правах людзей з інваліднасцю прапануе далучыцца да тыдня даступнасці, які пройдзе ў Беларусі  з 15 па 21 траўня 2017 г.

Тыдзень даступнасці – гэта цыкл мерапрыемстваў, якія прысвечаны розным відам даступнасці для людзей з інваліднасцю. Круглыя сталы, майстар-калсы, пулічныя лекцыі ад міжнародных экспертаў, тэматычныя кінапаказы…  Сёлета Форум даступнасці будзе праходзіць у новым фармаце! Кульмінацыяй мерапрыемства стане тэматычны фестываль у Лепелі.

2017 г. адзначаны работамі па імлементацыі Канвенцыі па правах інвалідаў (ААН, 2006), адным з галоўных складнікаў якой з’яўляецца забарона дыскрымінацыі. Таму арганізатары прапануюць разгледзець даступнасць у фокусе свабоды ад дыскрымінацыі.

Ініцыятарам Тыдня даступнасці з’яўляецца Офіс па правах людзей з інваліднасцю, аднак Офіс запрашае далучыцца да гэтай ініцыятывы і правесці  свае мерапрыемсты ў межах тыдня ўсе зацікаўленыя арганізацыі ды ініцыятывы.

Свае прапановы арганізатары просяць дасылаць на адрас [email protected] да 21 красавіка 2017 года. Далучыцца да праграмы Тыдня можа любая арганізацыя, якая падтрымлівае і прасоўвае ідэі даступнасці і роўнасці.

Інфармацыю пра мерапрыемствы мінулагодняга Тыдня даступнасці можна знайсці па гэтай спасылцы.
Кантактная асоба: Таццяна Жарнасек, спецыялістка па комунікацыях Офіса па правах людзей з інвалідносцю +37529 332 85 76,  [email protected]

Крыніца: www.disright.org