Тыдзень даступнасці 2016 (Беларусь)
сер, 2016-01-27 15:18
З 28 красавіка па 5 траўня 2016 года ў Беларусі пройдзе "Тыдзень даступнасці" - серыя выстаў, лекцый, кінапаказаў, дыскусій і сустрэч з экспертамі на тэму сучаснага і паўнавартаснага ўзроўню доступу людзей з інваліднасцю да транспарту, працоўных месцаў, сферы паслуг, магазінаў, спартовых, забаўляльных і іншых аб'ектаў. "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" (Беларусь) запрашае супольнасці, грамадскія арганізацыі і ўсіх, хто жадае далучыцца да "Тыдня даступнасці", дасылаць заяўку і свае ідэі на е-мэйл: [email protected].
Удзельнічаць у мерапрыемствах Тыдня могуць арганізацыі, якія прасоўваюць ідэі даступнасці і роўнасці. Падрабязная інфармацыя - тут.
Паводле Disright.org.