Тыдзень беларускага мыслення: Формула гендэрнай роўнасці (Гомель)
24 верасня 2016 года ў Гомелі ў межах Тыдня беларускага мыслення пройдзе дыскусія, прысвечаная тэме гендэрнай роўнасці.
Мэта дыскусіі - абмеркаванне актуальнага стану гендэрнага дыскурсу ў Беларусі (яго дасягненні і паразы). На сустрэчу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў пабудове рэальнай роўнасці.
Удзельнікі дыскусіі:
- Юлія Цімафеева (паэтка; рэдактарка беларускага часопіса "Прайдзісвет", нумар якога "(Не)жаночае аблічча" прысвечаны ролі жанчыны ў літаратуры);
- Альгерд Бахарэвіч (беларускі пісьменнік, аўтар рамана "пра беларускую гісторыю, якая ня мае жаночага голасу" "Белая муха, забойца мужчынаў";
- Ганна Сцерына (актывістка, адміністратарка вэб-суполкі "Супердевчонки");
- Алена Мінчэня (спецыялістка па гендэрнай чуллівасці ў арганізацыях, Цэнтр гендэрных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта).
Вядоўца дыскусіі - Алесь Плотка (аўтар малюнка "Вершніца").
Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Гомель, вул. Савецкая, 124, тайм-клуб "Флэт". Пачатак - а 15-й. Уваход вольны. Старонка мерапрыемства на Фэйсбуку.
З поўнай праграмай Тыдня беларускага мыслення можна азнаёміцца на гэтай старонцы.