Тыдзень беларускага мыслення
пан, 2016-07-11 13:42
19-25 верасня 2016 года пройдзе Тыдзень беларускага мыслення. Да ўдзелу ў серыі мерапрыемстваў запрашаюцца арганізацыі, суполкі ды асобы (інтэлектуалы, эксперты).
Тэмы Тыдня:
- Постаці і асобы беларускага мыслення, сучаснікі і продкі, настаўнікі, вучні і пераемнікі.
- Актуальныя ідэі і праблемы, прадстаўленыя як мысленне "тут і зараз".
- Мысленне ў самых розных галінах і сферах: адукацыя, эканоміка, палітыка, бізнес, культура, тэхніка, экалогія і г.д.
- Розныя формы і "тэхналогіі" мыслення.
- Гісторыя ідэй і падзей у беларускім мысленні.
- Рэфлексія гісторы і сучаснасці.
Для ўдзелу неабходна да 1 жніўня 2016 года запоўніць анлайн-анкету. Больш інфармацыі - па спасылцы.
Паводле NGO.by.