Твой старт - Конкурс сацыяльнага прадпрымальніцтва (Беларусь)
пан, 2016-04-04 10:33
Некамерцыйная платформа "Талака.by" (Мінск) запрашае ўзяць удзел у конкурсе бізнес-праектаў у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва "Твой старт". Пераможцаў конкурсу чакае бясплатны курс вэбінараў па сацыяльным прадпрымальніцтве.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна пакінуць сваю прапанову ў "Інкубатары ідэй" на "Талака.by" (з пазнакай "Твой старт") альбо ў адвольнай форме тут патлумачыць сутнасць, актуальнасць і карыснасць для грамадства вашае ідэі сацыяльнага прадпрымальніцтва.
Прапановы прымаюцца па 7-га красавіка 2016 года. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, тэлефануйце на нумар: (025) 706 40 75 (Кацярына), альбо лістуйце на е-мэйл: [email protected]. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле Talaka.by.